16+
Лайт-версия сайта

Пакліканне кахаць.

Литература / Разное / Пакліканне кахаць.
Просмотр работы:
16 октября ’2016   09:56
Просмотров: 17035

Кожную раніцу, прачынаючыся, бачу яе лагодную усмешку – цёплымі промнямі сонца яна лашчыць мяне і песняй салаўя шэпча на вушка ласкавыя словы. Бывае, што прачынаецца не вясёлая і нахмураныя бровы-хмары гавораць, што яна не ў гуморы. Але я не крыўджуся, бо я кахаю яе.
Трэба ісці на працу. Доўгіх дзесяць гадзін мы не ўбачымся. Ні што, ні слоўца, ні вобраз не нагадае аб ёй. Толькі ў маім сэрцы будзе шчымець ад растання, і думкі аб каханні будуць замінаць працаваць.
Сустрэліся мы ўжо даўно, яшчэ ў школе. Здаецца, было, мне сямнаццаць, а можа і болей. Нават не памятаю, хто падыйшоў першым. Доўга мы проста жылі побач, і нават не здагадваліся адзін аб адным. Не, я не закахаўся адразу, з першага погляду. Захапленне прыходзіла паступова. Пачалося ўсё, відаць, з рамантычных кніжак, якія накіроўвалі юнака на нязбыўныя мары, ды летуценні. А таксама з вясны. Вясны дзевяностых гадоў. Вясны юнацтва і спадзяванняў на лепшую светлую, шырокую будучыню.
А вось калі вучыўся ў інстытуце, закахаўся па сапраўднаму. Палкай, гарачай, усепаглынаючай любоўю. І ў шмат разоў прыемней, што любоў была ўзаемнай. Яна таксама адказвала каханнем, і мы былі шчаслівымі ў сваім маладым захапленні. Цяпер, па прашэсці столькіх гадоў, пачуццё кахання крышку прытупілася. Бываюць і расчараванні, сваркі. І, тым не менш, каханне не затухае. Яно зрабілася асэнсаваным, больш узважлівым, менш палкім, але па ранейшаму моцным і гарачым.
Прыйшоўшы з працы прыемна адчуваць, што яна побач, што яна пяшчотна гладзіць цябе па галаве і цалуе крыху халоднымі вуснамі. Адчуваеш, што вось яна, адзіная каго сапраўды кахаеш, каму не здрадзіш і каго абавязкова абароніш. А абараняць прыходзіцца ледзь не кожны дзень. І мне радасна ведаць, што я кахаю, што я каханы. Бо я люблю Беларусь! А яна любіць мяне!



Ал








Голосование:

Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0

Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0

Голосовать могут только зарегистрированные пользователи

Вас также могут заинтересовать работы:



Отзывы:



Нет отзывов

Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи
Логин
Пароль

Регистрация
Забыли пароль?


Трибуна сайта

Заходите ночью, если днём не пускают!

Присоединяйтесь 




Наш рупор

 
Оставьте своё объявление, воспользовавшись услугой "Наш рупор"

Присоединяйтесь 







© 2009 - 2025 www.neizvestniy-geniy.ru         Карта сайта

Яндекс.Метрика
Реклама на нашем сайте

Мы в соц. сетях —  ВКонтакте Одноклассники Livejournal

Разработка web-сайта — Веб-студия BondSoft