16+
Лайт-версия сайта

Кіно і сэкс.

Просмотр работы:
22 августа ’2016   11:48
Просмотров: 16814

Людзі старэйшага веку памятаюць польскі фільм “Новыя амазонкі”. Фантастыка; арыгінальная і не баз гумару. Але разынка (хутчэй клубнічка ) не ў гэтым – у фільме, о жах ! – дзе-нідзе праглядвае голае жаночае цела! Шок для савецкага грамадзяніна! Але потым аказалася, што дзеячы культуры з міністэрства ўсёшткі паклапаціліся аб эстэтыке. Самыя прывабныя кадры былі выразаны. У савецкім Саюзе сакасу няма. Жаночая грудзі сымбаль мацярынства, не месца ёй на кінаэкране. Ды і сам фільм ў савецкім пракаце з арыгінальнай “Сэкс місіі” быў перайменаваны ў “Новыя амазонкі”. Але мастацтва не стаіць на месцы. Не стаяць на месцы і барацьбіты за маральнасць. Фільм “Сын за отца” ў нейкай ступені культавы ў нашай краіне – некалькі разоў за год паказваюць. Але на дзіва з кожным паказам ён становіцца больш карацейшым. У “бардаке” 90-х была поўная версія: саўна ў аздараўленчым цэнтры, голыя дзяўчаты… “Дык гэта ж парнаграфія!” – усклікне беларус. І сапраўды як Такое можна па тэлевізару паказваць – моладзь разлагаецца. Вось і выйшла спачатку версія фільму дзе “оргія” паказана як бы ў скароце – нічога нельга разгледзіць, але сэнс зразумелы. А цяпер фільм стаў і ўвогулле шэдэўрам – сцэна выразана цалкам! Галоўны герой каб трапіць у памяшканне аздараўленчага цэнтра прайшоў праз цеплавузел і апынуўся… у міліцыі. З гэтага і пачынаецца канфлікт. Добра, што фільм раней паказвалі, а то гледачу цяжка разабрацца з чаго ўвесь сыр-бор распачаўся. А так ўсё зразумела. Можна нават усю сярэдзіну фільма выразаць, пакінуць толькі пачатак і канец – астатняе і так ўсе ведаюць. Фільм ў гэтым не колькі не страціць, а моладзь не ўбачыць гэты бруд. Але справа не ў гэтым, а ў тым, што парнаграфія на экране ўсёшткі застаецца, у самым непрыглядным святле. І ладна бы ў заходніх фільмах, а то ў нашых, беларускіх! На гэтым трэба паставіць кропку! Ад імя грамадскасці патрабую: апраніце ўрэшце “Тарзана” у “Анастасіі Слуцкай” у паласатыя “сямейныя” трусы – не разбэшчвайце моладзь.


2007 г.






Голосование:

Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0

Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0

Голосовать могут только зарегистрированные пользователи

Вас также могут заинтересовать работы:



Отзывы:



Нет отзывов

Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи
Логин
Пароль

Регистрация
Забыли пароль?


Трибуна сайта

135
Песни качаем автора лобзаем

Присоединяйтесь 




Наш рупор

 
Оставьте своё объявление, воспользовавшись услугой "Наш рупор"

Присоединяйтесь 







© 2009 - 2025 www.neizvestniy-geniy.ru         Карта сайта

Яндекс.Метрика
Реклама на нашем сайте

Мы в соц. сетях —  ВКонтакте Одноклассники Livejournal

Разработка web-сайта — Веб-студия BondSoft