Пред.
 |
Просмотр работы: |
След.
 |
02 января ’2012
13:29
Просмотров:
26085
Нявыдуманая гісторыя.
Дзед Лукаш і капуста
Даўно гэта было. Яшчэ існаваў наш калгас ,,Іскра”, быў калгасны сад і калгасны агарод. Ды й шмат яшчэ чаго было ў нашым калгасе, але галоўнае – было шмат працавітых і цікавых людзей. Кожны чалавек --- непаўторны. Гэта цэлы свет, са сваімі звычкамі, характарам, асабістымі, толькі яму ўласцівымі якасцямі. І калі чалавек знікае—гэты свет знікае разам з ім. Многіх, як і галоўных герояў гэтай гісторыі, ужо даўно няма з намі, але яны назаўсёды застануцца ў нашай памяці.
У той час мой бацька працаваў садоўнікам, наглядаў за дрэвамі і абараняў ураджай яблыкаў ад злодзеяў. А позняй восенню, калі сад пусцеў і ахоўваць было ўжо нечага—наглядаў за калгасным агародам.
Капуста таго году ўрадзіла добрая . А ў адным месцы, у невялікай лажбінцы, качаны былі асабліва вялікія і пругкія. Іх белыя галовы аж свяціліся на чорным тарфяніку і здалёк вабілі вока.
Аднойчы бацька заўважыў, што качаны пачалі прападаць. Кожнай раніцы, калі ён прыязджаў на поле, аднаго - двух качаноў не хапала. Нехта наведваўся ноччу, ў самы глухі час і рабіў сваю чорную справу. На першы погляд два-тры качаны з поля – гэта й не надта многа. Але калі іх браць у адным месцы, ды колькі дзён, то вынік як кажуць, будзе на твар.
Было зразумела – злодзея трэба злавіць, і злавіць як-мага хутчэй.
--- Трэба рабіць засаду, --- вырашыў бацька і пачаў збірацца на ўсю ноч. А каб не было сумна, прыхапіў з сабою сына Сярожу, якому на той час было гадоў чатырнаццаць. Чакаць зламысніка вырашылі побач с добра вытаптанай сцяжынкай, што вяла да поля, на бурце вясахлай канавы.
Даўно сцямнела. На небе спелым качаном капусты зіхацела поўня. Было добра відаць і сцяжыну, і поле, і нават далёкі лес. Прайшло шмат часу. Поўня то з’ўлялася, то хавалася на нейкі час за хмары. І калі яна ў каторы раз асвяціла акругу, на сцяжынцы нехта з’явіўся.
---Ну, нарэшце, -- прашаптаў бацька. і каб не напалохаць начнога госця, асцярожна сцягнуў Сярожу ў траву канавы. Залеглі, чакаюць...
Месяц знік і восеньская цемра праглынула і поле і сцяжыну.
Раптам нешта страшэннае, лахматае, цяжка дыхаючы навісла над галовамі вартаўнікоў.
--- Воўк, --ліхаманкава пранеслася ў галаве,--- дачакаліся.
Перасталі нават дыхаць.
”Цю-цю, дзе ты там ?,,--- прагучала раптам з цемры.
--- Выдыхнулі!
Сабака завіляў хвастом, прывітальна гаўкнуў і галопам кінуўся за сваім гаспадаром.
---Ага, ён не адзін, а з вялікім сабакаю? Гэта ўжо ўскладняе задачу,-- падумалася вартаўнікам.
---Ну ды нічога, паглядзім.
Бацька асцярожжна выглянуў з канавы...
Больш адчуў, чым убачыў, як нечыя постаць збочыла са сцяжыны і накіравалася да капусты.
---Пайшлі, а то ў цемры не знойдзем, ---- ціха прашаптаў Сярожа.
--- Знойдзем, -- з усмешкай адказазаў бацька, ----я ведаю, куды ён пайшоў.
І ўпэўнена пакрочыў да тое самае лажбінкі.
Злодзей ужо працаваў, і працаваў смела ---здалёк было чуваць, як сакавіта рыпіць качан і як ён сам крэкча ад напругі. Вельмі да рэчы з -за хмары выкаціўся месяц і асвяціў усё наўкола.
Зусім побач стаяў, і ўжо як добрым знаёмым віхляў хвастом вялізны сабака. А ў некалькіх кроках, як руплівы агароднік завіхаўся няўлоўны незнаёмец. Хоць чалавек і стаяў да бацькі не тварам, а зусім іншай часткай цела, ён адразу ж яго пазнаў.
Гэта быў дзед Лукаш.
Непадалёк ад гэтага поля стаяў невялікі хлевушок, куды нанач закрывалі калгасных цялушак. Дзед яшчэ быў даволі жвавы і не такі ўжо і стары, вось і згадзіўся папрацаваць начным вартаўніком. Апошнім часам сюды пачалі наведвацца ваўкі, таму вартаваць было ад каго.
На працу дзед прыходзіў апоўначы, а як толькі пачынала віднець – вяртаўся дамоў, прыхапіўшы прыхаваную з ночы капусту. А як вяртацца з пустымі рукамі, калі зусім побач, толькі працягні гэтыя самыя рукі, расце такая прывабная гародніна? І галоўнае –дармавая.
---Што вы тут робіце?---голас над самым вухам дзеда Лукаша грымнуў як стрэл.
Дзеду нібы шыла саўганулі ў адно месца. Ён выпрастаўся і крутануўся с таікм імпэтам, што з корнем вырваў яшчэ не зрэзаны качан.
І як скамянеў... Павісла напружаная цішыня: -- дзед з качаном капусты і нажом у руках ашалела глядзеў на бацьку, той з недаверам на дзеда, сабака натапырыў вушы і глядзеў то на аднаго, то на другога.
І тут дзед Лукаш пазнаў, хто так знянацку яго напужаў.
---К-о-л-я, ты-ы…?— голас дзеда дрыжэў.
Раптам у яго жываце нешта зараўло, завурчала, пальцы разжаліся і вялізны качан капусты глуха бухнуў на зямлю. Напэўна, аслаблі не толькі пальцы---як з гарматы выбухнуў ужо сам дзед. Ад нечаканасці бацька аж адхіснуўся. Нават сабака адскочыў, утуліўшы вушы.
І як прарвала. Ад перанесянага страху страўнік дзеда пачаў ліхаманкава перапрацоўваў вячэру ў нейкую грымучую сумесь. А павячэраў ён відаць добра--- гарматныя стрэлы чарадаваліся доўгімі кулямётнымі чэргамі і працяжным гулам . Кананада то заціхала, то пачыналася з новай сілаю. Стаяць побач было ўжо немагчыма.
Дзед Лукаш з апошніх сілаў намагаўся стрымацца, ажно перабіраў нагамі –усё марна. Хацеў нешта сказаць, але і гэта атрымлівалася не вельмі.
---Ды я…, я ж толькі…паглядзець…, не краў, --асіпшым голасам барматаў дзед.
Але яму ніхто не мог адказаць. Бацька і Сярожа аж курчыліся ад бясгучнага смеху, які проста ірваўся з грудзей. Было вельмі няёмка перад старым чалавекам, але і стрымлівацца ўжо так –сама не хапала сілы.
Дзед яшчэ нешта хацеў сказаць, але толькі махнуў рукою і цяжка пакавыляў у бок целятніка. З хвіліну яго яшчэ добра было чуваць, але паступова ўсё сціхла.
--- Смяяліся доўга і ўжо не стрымліваючыся.
З аднаго боку дзеда Лукаша было шкада, але ж ён і сам быў вінаваты. Не трэба было старому чалавеку займацца такой непрыгожай справай.
Ды й хто ж мог чакаць такой бурнай рэакцыі на простае запытанне:
---А што гэта вы тут робіце, га?
Не ведаю, ці не прапаў у дзеда смак да капусты, але качаны пасля таго больш не прападалі.
Голосование:
Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0
Голосовать могут только зарегистрированные пользователи
Вас также могут заинтересовать работы:
Отзывы:
Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи